Lexpatent_logo

4 мая ў Мінску завяршылася 5-я Рэспубліканская алімпіяда па інтэлектуальнай уласнасці

4 мая ў Мінску завяршылася 5-я Рэспубліканская алімпіяда па інтэлектуальнай уласнасці. Удзельнікі алімпіяды – навучэнцы ўстаноў сярэдняй, сярэдне-спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і вышэйшай адукацыі. Арганізатар – кафедра прававых і гуманітарных дысцыплін Інстытута бізнесу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Дырэктар ТДА «ЛЕКСПАТЭНТ» патэнтны павераны Святлана Каралёва ўзяла ўдзел у алімпіядзе ў якасці сябра прафесійнага журы.

Фота: Лізавета Жалнерчык

Алімпіяда праводзілася ў два этапы. На першым этапе ўдзельнікі прадставілі свае творчыя працы па тэме «Інтэлектуальная ўласнасць майго краю». Другі этап складаўся з двух тураў: падрыхтоўка прэзентацыі відэароліка па тэме «Інтэлектуальная ўласнасць вакол нас» і праходжанне інтэрактыўнага квэста «Інтэлектуальная ўласнасць дзесьці побач».

У фінал алімпіяды выйшла 10 удзельнікаў, самы малодшы з іх – вучань 3-га класа сярэдняй школы № 39 г. Гродна Максім Гулініч.

Пераможцамі алімпіяды сталі:

  • Анастасія Карнійчук, Гомельскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж, 2 курс - дыплом І ступені,
  • Ксенія Кавальчук, гімназія № 1 г. Слоніма, 10 клас – дыплом II ступені,
  • Паліна Крывіцкая, Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж, 3 курс, і Валерыя Занько, Вілейская гімназія №2, 11 клас – дыпломы III ступені.

Віншуем пераможцаў!!!

Фота: Лізавета Жалнерчык

Далей яны змогуць праявіць свае творчыя таленты ў Фестывалі інтэлектуальнай уласнасці, які пройдзе з 28 кастрычніка па 6 лістапада 2023 г.