Lexpatent_logo

Дырэктар ТДА «ЛЕКСПАТЭНТ» патэнтны павераны Святлана Каралёва выступіла на семінары «Жанчыны і інтэлектуальная ўласнасць – каталізатар інавацый і творчасці»

27 красавіка 2023 г. у Мінску прайшоў семінар, прысвечаны Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці. Арганізатарамі семінара выступілі Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, а таксама Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

Дырэктар ТДА «ЛЕКСПАТЭНТ» патэнтны павераны Святлана Каралёва выступіла на семінары з паведамленнем «Стратэгія ў галіне інтэлектуальнай уласнасці як частка бізнес-плана кампаніі».

Святлана расказала пра задачы, якія павінны рашацца пры выпрацоўцы стратэгіі кампаніі ў галіне інтэлектуальнай уласнасці.

Асноўная рэкамендацыя выступу – скласці чэк-ліст дзеянняў, якія фарміруюць стратэгічнае, гэта значыць з перспектывай на будучыню, рэальнае кіраванне інтэлектуальнай уласнасцю кампаніі.

Сярод такіх дзеянняў можна вылучыць асноўныя, скіраваныя на:

  • правядзенне аўдыту аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці (АІС), што належаць кампаніі;
  • бяспечнае выкарыстанне АІС;
  • своечасовую рэгістрацыю правоў на АІС;
  • інфармаванне трэціх асоб аб правах кампаніі на АІС;
  • маніторынг рынку і абарону правоў;
  • забеспячэнне канфідэнцыйнасці АІС;
  • фарміраванне і выкананне спецыяльных умоў у кадравай палітыцы;
  • павышэнне дасведчанасці пра ІС унутры кампаніі;
  • фарміраванне спецыяльнай каманды для працы з АІС.