І зноў беларускія падлеткі ўзялі ўдзел у Міжнароднай выставе юных вынаходнікаў (International Exhibition for Young Inventors - IEYI).
Нягледзячы на тое, што выстава ладзілася ўжо ў 18-ы раз, беларускія ўдзельнікі толькі пачынаюць разбег: стартаваўшы ў 2021-м, у 2022 годзе яны выстаўлялі свае распрацоўкі ўсяго ў другі раз (пра нашых удзельнікаў 2021 года гл. тут).
Гэтым разам уладальніцай бронзавага медаля і дыплома выставы, а таксама памятнага падарунка ад спонсара стала навучэнка Віцебскага тэхнічнага каледжа Вольга Дабатоўкіна з распрацоўкай «Стол з бесправадной зарадкай» (катэгорыя – «Прамысловы дызайн і зручныя прылады для штодзённых патрэб»).
Сертыфікатамі адзначаны і выкладчыкі Вольгі Алена Тарасенка і Дзіяна Нахаева, якія дапамагалі юнай вынаходніцы.
Удзел у выставе беларускіх падлеткаў дазволіць не толькі павялічыць іх цікаўнасць да вынаходніцтва, але і будзе спрыяць паляпшэнню іміджу нашай краіны на міжнародным рынку інтэлектуальнай уласнасці.
Кампанія «ЛЕКСПАТЭНТ» з'яўляецца афіцыйным прадстаўніком IEYI ў Рэспубліцы Беларусь. Больш падрабязную інфармацыю пра выставу можна паглядзець на сайце ieyi.ru.