На анансаваным намі раней рэгіянальным семінары «Інтэлектуальная ўласнасць – ключавы фактар інтэграцыі на еўразійскай прасторы», які прайшоў 13-14 чэрвеня 2023 г. у Нясвіжы, кіраўнік аддзела па ахове аб’ектаў прамысловай уласнасці ТДА «ЛЕКСПАТЭНТ», патэнтны павераны Рэспублікі Беларусь Вікторыя Емяльянава выступіла з прэзентацыяй «Атрыманне аховы на таварныя знакі ў замежных дзяржавах: рашэнні патэнтных ведамстваў і спосабы пераадолення адмоў» і расказала аўдыторыі пра досвед нашай кампаніі па адстойванні інтарэсаў нашых кліентаў пры атрыманні імі аховы на таварныя знакі і абароны правоў на іх на замежных рынках. Актыўны ўдзел у семінары таксама ўзяла дырэктарка нашай кампаніі Святлана Каралёва.
Фота: Таццяна Вашук