На III Міжнароднай навукова-практычная канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця», якая праходзіла 18-19 кастрычніка 2023 г., дырэктар ТДА «ЛЕКСПАТЭНТ», патэнтны павераны Рэспублікі Беларусь Святлана Каралёва «за высокі прафесіяналізм і вялікі асабісты ўклад у папулярызацыю інтэлектуальнай уласнасці» была ўзнагароджаная граматай Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці. Грамату ўручыў генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Рабаволаў Уладзімір Анатольевіч. Віншуем Святлану Каралёву з высокай ацэнкай яе працы і дзякуем за яе Нацыянальнаму цэнтру інтэлектуальнай уласнасці!!!
Фота: Уладзімір Воўк, крыніца - https://www.facebook.com/ncip.by