Lexpatent_logo

Дырэктар ТДА «ЛЕКСПАТЭНТ» Святлана Каралёва ўзяла ўдзел у Сусветным кангрэсе Міжнароднай асацыяцыі па ахове інтэлектуальнай уласнасці

Дырэктар ТДА «ЛЕКСПАТЭНТ» Святлана Каралёва ўзяла ўдзел у Сусветным кангрэсе Міжнароднай асацыяцыі па ахове інтэлектуальнай уласнасці (AIPPI)*, які праходзіў 22–25 кастрычніка 2023 г. у Стамбуле. Кангрэс сабраў каля 2000 удзельнікаў з 69 краін. Адным з найважнейшых вынікаў працы кангрэса стала выпрацоўка рэзалюцый, датычных пытанняў:

  •  дактрыны эквівалентаў (гл. рэзалюцыю тут);
  • даказвання выкарыстання таварнага знака (гл. рэзалюцыю тут);
  • калектыўнага кіравання правамі аўтараў (гл. рэзалюцыю тут);
  • адказнасці маркетплэйсаў за парушэнне правоў прамысловай уласнасці (гл. рэзалюцыю тут).

Рэзалюцыі накіраваныя на ўдасканаленне нацыянальных заканадаўстваў і фарміраванне практыкі, адпаведнай сусветным тэндэнцыям у галіне інтэлектуальнай уласнасці.

* - AIPPI — вядучая некамерцыйная асацыяцыяя, якая займаецца (часта сумесна з САІУ) распрацоўкай і ўдасканаленнем заканадаўства ў галіне аховы інтэлектуальнай уласнасці. Асацыяцыя заснаваная ў 1897 годзе і на сёння налічвае больш за 8000 членаў з больш як 110 краін. Членамі арганізацыі з’яўляюцца прафесіяналы ў галіне інтэлектуальнай уласнасці, вучоныя, праваўладальнікі і інш.