Lexpatent_logo

Вікторыя Емяльянава выступіла на семінары «Міжнародная рэгістрацыя таварных знакаў, геаграфічных указанняў і найменняў месцаў паходжання тавараў: Мадрыдская і Лісабонская сістэмы»

22 лістапада Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці сумесна з Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці пры падтрымцы Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі правялі семінар «Міжнародная рэгістрацыя таварных знакаў, геаграфічных указанняў і найменняў месцаў паходжання тавараў: Мадрыдская і Лісабонская сістэмы».

 

Фота: Алена Васіленка, крыніца – сайт НЦІУ

На семінары былі разгледжаныя пытанні абароны таварных знакаў за мяжой, экспертызы і судовай практыкі ў дачыненні да нетрадыцыйных таварных знакаў, стварэння рэгіянальных брэндаў і інш. Кіраўнік аддзела па ахове аб’ектаў прамысловай уласнасці ТДА «ЛЕКСПАТЕНТ», патэнтны павераны Рэсрублікі Беларусь, еўразійскі патэнтны павераны Вікторыя Емяльянава выступіла на семінары з дакладам «Як абараніць таварны знак за мяжой з дапамогай Мадрыдскай сістэмы: практычныя аспекты». Вікторыя расказала пра розныя падыходы да правядзення экспертызы міжнародных знакаў у патэнтных ведамствах розных краін, у тым ліку ў залежнасці ад культурных асаблівасцей гэтых краін. Выступленне Вікторыі выклікала актыўную цікавасць з боку слухачоў семінара.