Дырэктар ТДА «ЛЕКСПАТЭНТ» Святлана Каралёва і кіраўнік аддзела па ахове аб’ектаў прамысловай уласнасці ТДА «ЛЕКСПАТЭНТ» Вікторыя Емяльянава ўзялі ўдзел у XIII (XХVIII) штогадовай навукова-практычная канферэнцыі, арганізаванай у г. Маскве Палатай патэнтных павераных Расійскай Федэрацыі. На канферэнцыі актыўна абмяркоўваліся праблемы прававога інстытута патэнтных павераных, а таксама пытанні патэнтнага права, прававой аховы таварных знакаў і аўтарскага права.
Вікторыя Емяльянава выступіла з дакладам «Актуальныя падыходы да ацэнкі патэнтаздольнасці ў Рэспубліцы Беларусь (практыка Апеляцыйнага савета і Вярхоўнага Суда РБ)», у ходзе якога на прыкладзе канкрэтных спраў, інтарэсы бакоў у якіх прадстаўлялі патэнтныя павераныя ТДА «ЛЕКСПАТЭНТ», расказала пра асаблівасці разгляду спрэчак у сферы права прамысловай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь.
