Lexpatent_logo

Святлана Каралёва і Дар’я Ландо выступілі на III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця»

18-19 кастрычніка 2023 г. у г. Мінску прайшла III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця». Арганізатары канферэнцыі — Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці. Дырэктар ТДА «ЛЕКСПАТЭНТ», патэнтны павераны Святлана Каралёва ў сваім выступленні на тэму «Сродкі індывідуалізацыі як інструмент эканамічнай бяспекі прадпрыемства» прадэманстравала на канкрэтных прыкладах ролю такіх сродкаў індывідуалізацыі, як таварныя знакі, фірменныя найменні і геаграфічныя ўказанні ў барацьбе з парушэннямі правоў у сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Фота: Уладзімір Воўк, крыніца - сайт НЦІУ

 Начальнік юрыдычнага аддзела ТДА «ЛЕКСПАТЭНТ», кандыдат юрыдычных навук Дар’я Ландо ўзяла ўдзел у працы секцыі «IP, Software & GameDev», выступіўшы з дакладам пра актуальныя праблемы перадачы маёмасных правоў на камп’ютарныя праграмы. У рамках дыскусіі былі разгледжаныя пытанні прымянення розных формаў аховы камп'ютарных праграм, ацэненыя прававыя наступствы ўвядзення спецыяльных нормаў аб ахове выявы грамадзяніна ў кантэксце праблематыкі дыпфэйкаў.