Па выніках 18-й Міжнароднай выставы юных вынаходнікаў у Тайвані навучэнец Віцебскага тэхнічнага каледжа Іван Еўтушэнка стаў бронзавым прызёрам за распрацоўку «Незапацявальнае люстэрка з падсветкай». Іншы навучэнец гэтага ж каледжа, Ілля Лявонаў, атрымаў спецыяльны прыз за распрацоўку «Турбадэфлектар». Абедзве распрацоўкі заяўляліся ў катэгорыі «Прамысловы дызайн і зручныя прылады для паўсядзённых патрэб».
Віншуем беларускіх удзельнікаў!