25–29 сакавіка 2024 года адбылася праграма павышэння кваліфікацыі «Кіраванне аб’ектамі права прамысловай уласнасці арганізацыі», арганізаваная «Цэнтрам дзелавой адукацыі» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Лектарамі выступіла каманда ТДА «ЛЕКСПАТЭНТ» (Галіна Вашук, Таццяна Вашук, Вікторыя Емяльянава, Яўген Кувыркоў, Дар’я Ландо, Анжэла Плёнкіна, Настасся Рыжых, Валерыя Сяргей) і незалежны ацэншчык аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці Алена Бароўская. Першымі слухачамі сталі кіраўнікі і работнікі флагманаў аўтамабілебудаўнічай, кандытарскай, электроннай галін, вытворцаў хімічных прадуктаў і датчыкаў узроўню паліва.
У рамках праграмы ўвага нададзена найбольш запатрабаваным у арганізацыях Беларусі аб’ектам права прамысловай уласнасці (гандлёвыя маркі, фірменныя найменні, вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры, ноу-хау), ключавым пытанням кіравання названымі аб’ектамі.
Мы ўдзячныя нашым слухачам за ўзняцце актуальных пытанняў і абмеркаванне праблем і рады іх высокай ацэнцы нашага шматгадовага досведу!