23 красавіка 2024 г. у Мінску прайшоў семінар, прысвечаны Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці. Арганізатарамі семінара выступілі Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.
Дырэктар ТДА «ЛЕКСПАТЭНТ» патэнтны павераны, еўразійскі патэнтны павераны Святлана Каралёва выступіла на семінары з паведамленнем «Прэтэнзійны ліс як інструмент узаемадзеяння праваўладальніка і меркаванага парушальніка выключных правоў».

Святлана расказала пра перавагі выкарыстання прэтэнзіі як інструмента дасудовага ўрэгулявання спрэчак, пра рызыкі накіравання непрапрацаванай прэтэнзіі і інш. Асобная ўвага надавалася рэкамендацыям адносна правільнага выбару танальнасці накіраванай прэтэнзіі.
Ядро выступу — чэк-ліст мерапрыемстваў, якія дапамогуць скласці рэальна эфектыўную прэтэнзію і вырашыць спрэчную сітуацыю, не даходзячы да суда.
