30 красавіка 2024 года ў Мінску прайшоў юрыдычны кангрэс "LAW SPRING-2024: ад праблемы да вырашэння" - найбуйнейшы і адзіны ў Беларусі форум для кіраўнікоў юрыдычных службаў кампаній і юрыстаў-практыкаў.
На мерапрыемстве былі разгледжаны найбольш значныя змены ў заканадаўстве і правапрымяняльнай практыцы. Асаблівую цікавасць выклікала абмеркаванне змяненняў у Грамадзянскі кодэкс і маючае адбыцца ўступленне ў сілу Кодэкса грамадзянскага судаводства.
Кампанія "Лекспатэнт" выступіла ў якасці Партнёра мерапрыемства. Святлана Каралёва, дырэктар ТДА "Лекспатэнт", патэнтны павераны, еўразійскі патэнтны павераны выступіла ў якасці мадэратара і эксперта круглага стала "Таварныя знакі: практыка абароны ў Беларусі, Расіі і Казахстане".