Lexpatent_logo

Патэнтныя павераныя Святлана Каралёва і Вікторыя Емяльянава ўзялі ўдзел у Штогадовай канферэнцыі Міжнароднай асацыяцыі па таварных знаках (INTA)

Патэнтныя павераныя ТДА «ЛЕКСПАТЭНТ» Святлана Каралёва (дырэктар) і Вікторыя Емяльянава (намеснік дырэктара) узялі ўдзел у Штогадовай канферэнцыі Міжнароднай асацыяцыі па таварных знаках (INTA), якая праходзіла 18–22 мая 2024 г. у Атланце, ЗША. Нашы супрацоўнікі актыўна паўдзельнічалі ў прафесійнай праграме канферэнцыі, а таксама правялі шэраг дзелавых сустрэч з партнёрамі і кліентамі ТДА «ЛЕКСПАТЭНТ». Канферэнцыя сабрала каля 8000 удзельнікаў з розных краін.