Lexpatent_logo

Docendo discimus. ТДА «ЛЕКСПАТЭНТ» на Летняй школе САІУ.

27 мая – 7 чэрвеня 2024 года Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці, Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці была арганізаваная праца Летняй школы САІУ.

ТДА «ЛЕКСПАТЭНТ» было прадстаўлена дырэктарам Святланай Каралёвай, кіраўніком патэнтнай практыкі Галінай Вашук і начальнікам юрыдычнага аддзела Дар'яй Ландо.
4 чэрвеня 2024 года адбылося абмеркаванне сучасных глабальных выклікаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці. Галіна Вашук і Дар'я Ландо выступілі ў рамках панэльнай дыскусіі «Інтэлектуальная ўласнасць і грамадская ахова здароўя: праблемы і выклікі» з лекцыяй пра варыянты прававой аховы фармацэўтычных вынаходстваў, тэрмін дзеяння выключнага права на вынаходства і абмежаванні такога права, падаўжэнне тэрміну дзеяння патэнтаў на лекавыя сродкі, прызнанне патэнтаў несапраўднымі, праблемы абароны выключных правоў на вынаходствы і таварныя знакі ў сферы фармацэўтыкі. Напрыканцы дыскусіі былі прапанаваныя рэкамендацыі беларускім фармацэўтычным вытворцам.

Святлана Каралёва выступіла ў ролі фасілітатара для групы, адказнай за падрыхтоўку прэзентацыі па тэме «Інтэрнэт і таварныя знакі». Пры ўзаемадзеянні са слухачамі былі арганізаваныя дыскусіі па заяўленай тэме, выказаныя рэкамендацыі па ўзаемадзеянні з аўдыторыяй, ацэненыя прапанаваныя для прэзентацыі тэарэтычны матэрыял і прыклады з судовай практыкі.

Фота прадастаўленыя ДУ «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці»