Lexpatent_logo

Беларускія навучэнцы атрымалі ўзнагароды за ўдзел у Міжнароднай выставе юных вынаходнікаў (IEYI)

Як мы ўжо паведамлялі раней, у чарговы раз беларускія падлеткі ўзялі ўдзел у Міжнароднай выставе юных вынаходнікаў (International Exhibition for Young Inventors – IEYI). І зноў выдзеліўся Віцебскі тэхнічны каледж!

Уладальнікам бронзавага медаля стаў навучэнец 2-га курса Іван Еўтушэнка з распрацоўкай «Незапацявальнае люстэрка з падсветкай» (катэгорыя – «Прамысловы дызайн і зручныя прылады для паўсядзённых патрэб»).

Спецыяльны прыз ад групы японскіх экспертаў атрымаў навучэнец 2-га курса Ілья Лявонаў за распрацоўку «Турбадэфлектар» (катэгорыя – «Прамысловы дызайн і зручныя прылады для паўсядзённых патрэб»).

Дырэктар ТДА «ЛЕКСПАТЭНТ» Святлана Каралёва ўручыла юнакам сертыфікаты конкурсу і памятныя падарункі.

Сертыфікатамі таксама адзначаныя выкладчыкі каледжа Алена Тарасенка, Ганна Кавалеўская, Ірына Палтарацкая і Дзіяна Нахаева, якія прывялі юных вынаходнікаў да іх прызнання.

Удзел у выставе беларускіх падлеткаў дасць магчымасць не толькі павялічыць іх цікаўнасць да вынаходства, але і будзе садзейнічаць паляпшэнню іміджу нашай краіны на міжнародным рынку інтэлектуальнай уласнасці.

Кампанія «ЛЕКСПАТЭНТ» – афіцыйны прадстаўнік IEYI ў Рэспубліцы Беларусь.
Больш падрабязную інфармацыю пра выставу можна паглядзець на сайце і тут.
Фота прадастаўленыя Віцебскім дзяржаўным тэхнічным каледжам