У Мінску адбылося выніковае мерапрыемства, прысвечанае III Міжнароднаму конкурсу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці».
У 2024 годзе ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 900 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі з Беларусі, Казахстана, Расіі, Таджыкістана. Конкурс праводзіўся з верасня па снежань і уключаў чатыры этапы.
Заключны этап конкурсу прадугледжваў распрацоўку ўласнага прамысловага ўзору. Арганізацыйны камітэт разгледзеў больш за 70 работ, 10 з якіх выйшлі на абарону ў рамках выніковага мерапрыемства. Пераможцамі сталі:
1-е месца – Алена Маркевіч, вучаніца Фарынаўскай сярэдняй школы Полацкага раёна (касцюм прадаўца сувеніраў);
2-е месца – Арцём Быкаў, навучэнец Фарынаўскай сярэдняй школы Полацкага раёна (капхолдэры «Ад Полацка пачаўся свет...»);
3-е месца – Кірыл Каравы, навучэнец Дзмітравіцкай сярэдняй школы Бярэзінскага раёна (мяккая цацка: свет мастацтва і задавальнення).
Спецыяльнага прыза ад ТДА "ЛЕКСПАТЭНТ" за самы перспектыўны прамысловы ўзор удастоена студэнтка Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Дар'я Калтунова. Прыз ёй уручыла дырэктар кампаніі, член журы конкурсу, Святлана Каралёва.