Калі вы ўладальнік бізнесу, некаторыя пытанні, звязаныя з аховай інтэлектуальнай уласнасці (ІУ), могуць быць для вас вельмі актуальнымі. Часам бізнес можа сутыкнуцца з праблемамі праз недасведчанасць уладальніка ў пытаннях абароны сваіх правоў.
Так, калі вы нешта прадаяце, то, магчыма, ваш прадукт можа быць абаронены з розных бакоў: вы можаце маркіраваць яго зарэгістраваным таварным знакам, можаце атрымаць патэнт на прамысловы ўзор ці абараніць тэхналогію, якая ляжыць у аснове функцыянавання прадукту, патэнтам на вынаходства.
Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) распрацавала спецыяльны інструмент, які дазваляе ацаніць бізнес з пункту гледжання наяўнасці ў яго складзе аб'ектаў ІУ, якія падлягаюць ахове, – WIPO IP Diagnostics. Выкарыстоўваць яго можна бясплатна і без рэгістрацыі на сайце САІУ.
Гэты інструмент – уводзіны ў пытанні ІУ, якія будуць асабліва карысныя малому бізнесу. З яго дапамогай вы зможаце зразумець, як пашырыць свае камерцыйныя магчымасці з дапамогай ІУ, ці ёсць у складзе вашага бізнесу якія-небудзь патэнцыйныя актывы ІУ, як абараніць гэтыя актывы і кіраваць імі.
Інструмент уяўляе сабой пакрокавы апытальнік. Папярэдняя ацэнка, якая складаецца з дзесяці пытанняў пра вашу кампанію, прыводзіць да ацэнкі другога ўзроўню, што складаецца з некалькіх раздзелаў, прысвечаных розным аспектам ІУ. Пытанні другога ўзроўню генеруюцца аўтаматычна на падставе ацэнкі, дадзенай на першым узроўні. Секцыі пытанняў другога ўзроўню адносяцца да таварных знакаў, канфідэнцыйнай інфармацыі, прамысловых узораў, вынаходстваў ці інавацыйных прадуктаў, ліцэнзавання, стварэння вэб-сайта і інш.
Пасля праходжання кожнага з апытанняў сістэма генеруе справаздачу, даступную для запампоўкі. У справаздачы змяшчаецца інфармацыя па розных пытаннях ІУ, якія могуць мець дачыненне да вашага бізнесу, і рэкамендацыі па кіраванні вашымі правамі. Такія справаздачы могуць быць вельмі карыснымі пры вызначэнні стратэгіі ІУ для вашага бізнесу.
WIPO IP Diagnostics – гэта толькі адзін з інструментаў, прапанаваных САІУ для бізнесу. Больш інструментаў і карыснай інфармацыі вы можаце знайсці тут.
А калі ў выніку згаданай ацэнкі свайго бізнесу вы вырашыце зарэгістраваць таварны знак, падаць заяўку на выдачу патэнта на вынаходства ці прамысловы ўзор або атрымаць кансультацыю па іншых пытаннях ІУ, нашы спецыялісты гатовыя аказаць вам кваліфікаваную дапамогу.