Lexpatent_logo

ТДА "ЛЕКСПАТЭНТ" віншуе Асацыяцыю міжнародных фармацэўтычных вытворцаў з 20-годдзем

6 чэрвеня 2025 года адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды 20-годдзя Асацыяцыі міжнародных фармацэўтычных вытворцаў. На мерапрыемства ад ТДА "ЛЕКСПАТЭНТ" былі запрошаны Галіна Вашук, кіраўнік патэнтнай практыкі, і Дар'я Ландо, начальнік юрыдычнага аддзела.

На працягу многіх гадоў мы сумесна выпрацоўвалі стратэгію і абмяркоўвалі эфектыўныя спосабы абароны выключных правоў на вынаходніцтвы і таварныя знакі, дапамагаючы адзін аднаму дасягаць новых вышынь у разуменні праблемных пытанняў аховы аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці і абароны правоў на іх. Для нас каштоўны і досвед сумеснага ўдзелу ў летніх школах Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці.

Жадаем Асацыяцыі міжнародных фармацэўтычных вытворцаў далейшага развіцця, рэалізацыі амбіцыйных праектаў і новых значных дасягненняў! Заўсёды рады вашым поспехам і гатовыя прыйсці на дапамогу па любых пытаннях у сферы інтэлектуальнай уласнасці.