HENDERSON – найбуйнейшы федэральны рытэйлер мужчынскай моды ў Расіі, які больш за 30 гадоў прапануе мужчынам элегантныя і стыльныя калекцыі для працы і адпачынку ў сегментах premium і affordable luxury. Салоны і інтэрнэт-краму henderson.ru штогод наведвае больш за 15 000 000 пакупнікоў. Брэнд прапануе дзелавыя касцюмы, кашулі, гальштукі, трыкатаж пераважна для мужчын, але апошнім часам кампанія звярнула ўвагу і на жанчын, прапанаваўшы паслугу індывідуальнага пашыву кашуль па персанальных мерках Su Misura Donna. Паспяхова правёўшы IPO ў лістападзе 2023 года, HENDERSON стаў першым прадстаўніком расійскага фэшн-рытэйла на Маскоўскай біржы.
У студзені 2023 года наш давернік, ТАА «ТАМИ И КО» (РФ), які на працягу многіх гадоў валодае правамі на брэнд HENDERSON у Расіі, падаў заяўкі на рэгістрацыю таварных знакаў і ў Рэспубліцы Беларусь. Аднак Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці адмовіў у рэгістрацыі праз наяўнасць таварнага знака, падобнага да ступені змяшэння, зарэгістраванага ў дачыненні да аднародных тавараў на імя польскай кампаніі.
Для вырашэння ўзніклай праблемы было прынята рашэнне звярнуцца ў судовую калегію па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь з заявай аб датэрміновым спыненні прававой аховы польскага знака ў сувязі з яго невыкарыстаннем.
Справа не належала да катэгорыі простых, але дзякуючы дасканалай прапрацоўцы сітуацыі, падрыхтоўцы і прадстаўленню ў суд значнага пакета дакументаў і матэрыялаў, заяўлены іск быў задаволены.
У выніку таварныя знакі HENDERSON атрымалі ахову ў Беларусі, а патэнтныя павераныя нашай кампаніі, якія прадстаўлялі інтарэсы ТАА «ТАМИ И КО», – задавальненне ад выкананай працы і гонар за спрыянне, як мы спадзяёмся, хуткаму з’яўленню вядомага брэнда ў нашай краіне. Як мы пераканаліся, мужчыны, апранутыя ў HENDERSON, цудоўныя!
Даведачна: пры разглядзе спраў аб датэрміновым спыненні прававой аховы таварнага знака ў сувязі з невыкарыстаннем, ісцец павінен прадаставіць у суд доказы невыкарыстання дадзенага знака ў заяўлены трохгадовы перыяд, а таксама сваёй зацікаўленасці ў выніку справы. Пры адсутнасці або недастатковасці доказаў зацікаўленасці, нават калі само невыкарыстанне мае месца, у задавальненні іска будзе адмоўлена.
Калі вы сутыкаецеся з адмовамі ў рэгістрацыі таварных знакаў або іншымі складанымі сітуацыямі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці – звяртайцеся ў ТАА «ЛЕКСПАТЭНТ». Мы дапаможам абараніць вашыя інтарэсы.