6 і 7 кастрычніка 2025 г. у Мінску адбыўся XIII Міжнародны форум «Антыкантрафакт-2025». Арганізатарамі выступілі Еўразійская эканамічная камісія, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, ДУ «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці», Міжнародная асацыяцыя «Антыкантрафакт».
Праграма Форума была прысвечана разгляду актуальных пытанняў прававога рэгулявання: сертыфікацыі, абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека, маркіроўкі і нагляду за прадукцыяй, неабходнасці ўзмацнення грамадскага кантролю, развіцця электроннага гандлю, узаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі, выкарыстання IT тэхналогій у сферы інтэлектуальнай уласнасці.
Актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі нашай каманды - дырэктар Святлана Каралёва і начальнік юрыдычнага аддзела Дар'я Ландо.

У новым фармаце ў другі дзень Форума была праведзена традыцыйная V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця». Згаджаючыся з ідэяй арганізатараў секцыі «Шматаспектнасць пытанняў сферы інтэлектуальнай уласнасці ў сучасных умовах» разгледзець ахову і абарону інтэлектуальнай уласнасці пад Дар'я Ланда выступіла з дакладам аб перспектывах прымянення адносна новых для Беларусі норм аб запэўненнях у абставінах.

Мы дзякуем арганізатарам за магчымасць атрымаць актуальную інфармацыю па пытаннях, якія цікавяць нашых давернікаў, і падзяліцца сваім вопытам.