Lexpatent_logo

Паслугi

Мы аказваем паслугі па розных пытаннях набыцця і абароны правоў на аб’екты прамысловай уласнасці. У прыватнасці, у пералік нашых паслуг уваходзяць:

  • прадстаўленне давернікаў у патэнтным органе Рэспублікі Беларусь — Нацыянальным рэестры інтэлектуальнай уласнасці, у тым ліку падрыхтоўка і падача заявак на аб’екты права прамысловай уласнасці (вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры, таварныя знакі, найменні месца паходжання тавару, селекцыйныя дасягненні), вядзенне справаводства па пададзеных заяўках да вынясення канчатковага рашэння па іх;
  • прадстаўленне давернікаў у Еўразійскім патэнтным ведамстве, у тым ліку падрыхтоўка і падача заявак на выдачу еўразійскіх патэнтаў на вынаходствы, вядзенне справаводства па пададзеных заяўках да вынясення канчатковага рашэння па іх;
  • замежнае патэнтаванне, уключаючы падрыхтоўку заявак на аб’екты права прамысловай уласнасці і ўзаемадзеянне з замежнымі патэнтнымі паверанымі, якія з’яўляюцца прадстаўнікамі па заяўках;
  • падача заявак на аб’екты права прамысловай уласнасці ў адпаведнасці з Дагаворам аб патэнтнай кааперацыі (РСТ), Мадрыдскім пагадненнем аб міжнароднай рэгістрацыі знакаў і Пратаколам да яго і прадстаўленне інтарэсаў заяўнікаў у адпаведных міжнародных арганізацыях;
  • патэнтныя даследаванні, у тым ліку правядзенне экспертызы на патэнтную чысціню, пошук аналагаў для падачы заявак на выдачу патэнтаў на вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры;
  • кансультацыі па пытаннях службовых аб’ектаў прамысловай уласнасці;
  • падрыхтоўка і паслугі па рэгістрацыі ліцэнзійных дагавораў на перадачу правоў на выкарыстанне аб’ектаў прамысловай уласнасці, дагавораў аб перадачы тэхналогій (ноу-хау), дагавораў уступкі правоў на аб’екты прамысловай уласнасці і дагавораў залогу правоў на аб’екты прамысловай уласнасці;
  • падтрыманне ў сіле ахоўных дакументаў на аб’екты права прамысловай уласнасці, прадаўжэнне тэрміну дзеяння ахоўных дакументаў на аб’екты права прамысловай уласнасці;
  • падрыхтоўка дакументаў для ўнясення змяненняў у ахоўныя граматы на аб’екты прамысловай уласнасці і ў адпаведныя рэестры Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці;
  • падрыхтоўка і падача ў Апеляцыйны савет пры Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці прадугледжаных заканадаўствам скаргаў, пярэчанняў і заяў;
  • кансультацыі па пытаннях прававой аховы, выкарыстання аб’ектаў права прамысловай уласнасці, абароны правоў на аб’екты права прамысловай уласнасці;
  • дапамога ў падрыхтоўцы скаргаў і іскавых заяў у судовую калегію па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
  • падача заяўкі на рэгістрацыю даменнага імя ў зоне BY і суправаджэнне дамена, вядзенне спраў па прадаўжэнні дамена;
  • падрыхтоўка і падача заяў аб ажыццяўленні мытнымі органамі Рэспублікі Беларусь мер па ахове правоў на аб’екты прамысловай уласнасці;
  • кансультацыі па пытаннях вырашэння канфліктаў паміж разнастайнымі аб’ектамі інтэлектуальнай уласнасці;
  • аналітычная ацэнка спрэчных сітуацый, звязаных з аб’ектамі права прамысловай уласнасці.