- Таварныя знакі
- Вынаходствы і карысныя мадэлі
- Еўразійскія патэнты
- Абарона нераскрытай інфармацыі (ноу-хау)
- Прамысловыя ўзоры
- Геаграфічныя ўказанні
- Даменныя імёны
- Стратэгiчны кансалтынг
- Дагаворы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці
- Мытныя меры
- Барацьба з кантрафактам
- Абарона ад нядобрасумленнай канкурэнцыi
- Аўдыт аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці
- Юрыдычныя заключэнні
- Сарты раслін
- Тапалогіі інтэгральных мікрасхем
Дагаворы ўступкі
Кампанія “Лекспатэнт” аказвае комплекс паслуг па суправаджэнні рэгістрацыі дагавораў уступкі выключых правоў у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці, Міжнародным бюро Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, Еўразійскай патэнтнай арганізацыі.
У пералік паслуг па суправаджэнні рэгістрацыі дагавора, як правіла, уваходзяць:
- падрыхтоўка праекта дагавора,
- праверка дакументаў даверніка на адпаведнасць імператыўным нормам заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы інтэлектуальнай уласнасці і рэгістрацыйным патрабаванням,
- падрыхтоўка камплекта дакументаў, які прадастаўляецца для рэгістрацыі дагавора,
- падача заявы аб рэгістрацыі дагавора і вядзенне справаводства па ім.
Для рэгістрацыі дагавора ўступкі неабходны наступныя дакументы*:
* - пры падачы заявы аб рэгістрацыі дагавораў уступкі выключных правоў на службовыя вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры, сарты раслін і тапалогіі інтэгральных мікрасхем дадаткова прадастаўляецца дакумент, які пацвярджае згоду работніка, што стварыў службовы аб’ект права прамысловай уласнасці, на такую ўступку трэцяй асобе. ** - у дачыненні да міжнароднай рэгістрацыі таварнага знака, вынаходства/прамысловага ўзору, якое/які ахоўваецца еўразійскім патэнтам, дастаткова прадастаўлення копіі дагавора. |
Таксама ў сферу нашых паслуг уваходзяць:
- прадстаўленне інтарэсаў давернікаў у судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (усе спрэчкі, што вынікаюць з прымянення заканадаўства, якое рэгулюе маёмасныя і асабістыя немаёмасныя адносіны, якія ўзніклі ў сувязі са стварэннем, прававой аховай і выкарыстаннем аб’ектаў права прамысловай уласнасці, у тым ліку спрэчкі аб несапраўднасці, невыкананні, неналежным выкананні дагавораў уступкі выключных правоў на аб’екты прамысловай уласнасці);
- прадстаўленне інтарэсаў даверніка ў адміністратыўным і крымінальным працэсе, звязаным з выкарыстаннем падахоўных аб’ектаў права прамысловай уласнасці;
- вядзенне справаводства з замежнымі патэнтнымі паверанымі пры рабоце з дагаворамі ўступкі за мяжой.