- Таварныя знакі
- Вынаходствы і карысныя мадэлі
- Еўразійскія патэнты
- Абарона нераскрытай інфармацыі (ноу-хау)
- Прамысловыя ўзоры
- Геаграфічныя ўказанні
- Даменныя імёны
- Стратэгiчны кансалтынг
- Дагаворы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці
- Мытныя меры
- Барацьба з кантрафактам
- Абарона ад нядобрасумленнай канкурэнцыi
- Аўдыт аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці
- Юрыдычныя заключэнні
- Сарты раслін
- Тапалогіі інтэгральных мікрасхем
Мытныя меры
Адным з інструментаў, які дапамагае праваўладальнікам выявіць і спыніць парушэнне сваіх выключных правоў, з’яўляецца мытны рэестр аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці (МРАІУ). У МРАІУ, які вядзецца Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь (ДМК), могуць быць уключаныя:
- аб’екты аўтарскага права і сумежных правоў;
- таварныя знакі;
- геаграфiчныя ўказаннi.
Патэнтныя павераныя і юрысты кампаніі “Лекспатэнт” аказваюць комплекс паслуг, звязаных з уключэннем аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў МРАІУ, а менавіта:
- падрыхтоўка і падача заявы аб прыняцці мытнымі органамі мер па абароне правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці;
Дакументы і звесткі, неабходныя для падрыхтоўкі і падачы заявы аб уключэнні таварнага знака ў мытны рэестр аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці:
|
- заключэнне дагавора страхавання адказнасці праваўладальніка за шкоду, якая можа быць прычыненая трэцім асобам у сувязі з прыпыненнем тэрміну выпуску тавараў, у тым ліку выплата страхавой прэміі за праваўладальніка;
- прадстаўленне інтарэсаў праваўладальніка перад мытнымі органамі і імпарцёрамі, атрыманне паведамленняў аб прыпыненні тэрміну выпуску тавараў, падрыхтоўка і падача адказаў на іх (прадстаўнікамі праваўладальніка могуць з'яўляцца толькі асобы Рэспублікі Беларусь);
- зварот па абарону правоў праваўладальніка, прадстаўленне яго інтарэсаў у адміністратыўным і грамадзянскім працэсе.
}для ўключэння аб’екта ў МРАІУ ў праваўладальніка павінны быць дастатковыя падставы лічыць, што можа мець месца парушэнне яго правоў у сувязі з увозам або вывазам тавару; }ахоўныя меры не прымаюцца пры змяшчэнні тавараў пад мытныя працэдуры транзіту і знішчэння; }МРАІУ эфектыўны для выяўлення і спынення спроб паралельнага імпарту. |
Працэдура прыпынення. Калі пры ажыццяўленні мытных аперацый, звязаных са змяшчэннем пад мытныя працэдуры тавараў, якія ўтрымліваюць аб’екты інтэлектуальнай уласнасці, уключаныя ў МРАІУ, мытным органам выяўленыя прыметы парушэння правоў праваўладальніка, тэрмін выпуску такіх тавараў прыпыняецца на 10 працоўных дзён. Не пазней за 1 працоўны дзень, наступны за днём прыняцця рашэння аб прыпыненні тэрміну выпуску тавараў, мытны орган апавяшчае дэкларанта і праваўладальніка або іх прадстаўнікоў аб такім прыпыненні. Да сканчэння ўказаных 10 працоўных дзён праваўладальнік павінен або хадайнічаць аб адмене рашэння аб прыпыненні тэрміну выпуску тавараў, або звярнуцца па абарону сваіх правоў, напрыклад, падаць у мытны орган заяву аб прыцягненні імпарцёра да адміністратыўнай адказнасці за правапарушэнне, прадугледжанае ч.2 арт. 10.15 КоАП (незаконнае распаўсюджанне або іншае незаконнае выкарыстанне аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці). |