- Таварныя знакі
- Вынаходствы і карысныя мадэлі
- Еўразійскія патэнты
- Абарона нераскрытай інфармацыі (ноу-хау)
- Прамысловыя ўзоры
- Геаграфічныя ўказанні
- Даменныя імёны
- Стратэгiчны кансалтынг
- Дагаворы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці
- Мытныя меры
- Барацьба з кантрафактам
- Абарона ад нядобрасумленнай канкурэнцыi
- Аўдыт аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці
- Юрыдычныя заключэнні
- Сарты раслін
- Тапалогіі інтэгральных мікрасхем
Даменныя імёны
Нягледзячы на тое, што даменныя імёны не з’яўляюцца аб’ектамі інтэлектуальнай уласнасці, уладальнікі таварных знакаў актыўна выкарыстоўваюць гэты сродак адрасацыі для падмацавання свайго партфоліа аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці. Несанкцыянаванае выкарыстанне чужых таварных знакаў у даменным імені прызнаецца парушэннем па заканадаўстве Рэспублікі Беларусь.
Юрысты кампаніі «Лекспатэнт» кансультуюць уладальнікаў таварных знакаў па пытаннях набыцця правоў на даменныя імёны, адсочваюць рэгістрацыі даменных імёнаў трэціх асоб, што парушаюць выключныя правы ўладальніка таварнага знака, дапамагаюць вырашыць канфлікт з адміністратарам дамена ў дасудовым парадку, рыхтуюць праекты дагавораў аб перадачы правоў на адміністраванне дамена.
Патэнтныя павераныя кампаніі «Лекспатэнт» маюць права па пісьмовым запыце атрымліваць інфармацыю пра даменныя імёны, зарэгістраваныя ў нацыянальнай даменнай зоне, у тым ліку пра іх уладальнікаў, для абароны ва ўстаноўленым парадку правоў і законных інтарэсаў асобы, якая робіць запыт, у дачыненні зарэгістраваных сродкаў індывідуалізацыі ўдзельнікаў грамадзянскага абароту, тавараў (работ, паслуг).