Замежнае патэнтаванне: атрыманне патэнта на прамысловы ўзор / рэгістрацыя прамысловага ўзору

У цяперашні час у асобы, якая жадае атрымаць патэнт на прамысловы ўзор у замежных краінах, ёсць некалькі варыянтаў атрымання аховы:

  • нацыянальная працэдура праз падачу асобнай заяўкі ў нацыянальнае патэнтнае ведамства краіны, на тэрыторыі якой запытваецца ахова (неабходна прыцягненне замежных патэнтных павераных);
  • рэгіянальная працэдура – напрыклад, прамысловы ўзор Еўрапейскага саюза, прамысловы ўзор ARIPO, прамысловы ўзор OAPI (неабходна прыцягненне замежных патэнтных павераных);
  • міжнародная працэдура ў адпаведнасці з Гаагскай сістэмай міжнароднага дэпанавання прамысловых узораў(для краін-удзельніц).

Патэнтныя павераныя кампаніі ЛЕКСПАТЭНТ з улікам канкрэтных мэт і тэрыторыі патэнтавання прапануюць аптымальную схему атрымання правоў на прамысловы ўзор, а шчыльнае супрацоўніцтва з вядучымі патэнтнымі паверанымі розных краін, у тым ліку Расіі, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Кітая, Японіі, краін Афрыкі і многіх іншых, дапаможа найбольш кваліфікавана прадставіць інтарэсы заяўніка за мяжой.

Гаагская сістэма міжнароднага дэпанавання прамысловых узораў – гэта сістэма, якая дае ўладальніку магчымасць атрымання аховы прамысловага ўзора ў краінах-удзельніцах Гаагскага пагаднення праз падачу адной заяўкі ў Міжнароднае бюро САІУ. Гаагская сістэма ў значнай ступені спрашчае атрыманне аховы і кіраванне прамысловымі ўзорамі. Скарыстацца дадзенымі перавагамі могуць толькі заяўнікі з краін-удзельніц Гаагскага пагаднення аб міжнародным дэпанаванні прамысловых узораў, пералік якіх можна паглядзець тут:

ARIPO – Афрыканская рэгіянальная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (African Regional Intellectual Property Organisation), якая аб’ядноўвае, у асноўным, краіны англамоўнай Афрыкі. Членамі ARIPO з’яўляюцца 19 краін: Батсвана, Гамбія, Гана, Замбія, Зімбабвэ, Кенія, Лесота, Ліберыя, Малаві, Мазамбік, Намібія, Руанда, Сан-Тамэ і Прынсіпі, Самалі, Судан, Сьера-Леонэ, Свазілэнд, Танзанія, Уганда. Падрабязную інфармацыя пра дадзеную рэгіянальную сістэму можна знайсці тут: www.aripo.org.

OAPI – Афрыканская рэгіянальная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (Organisation Africaine de la Propriete Intellectuelle), якая аб’ядноўвае краіны франкамоўнай Афрыкі. Членамі OAPI з’яўляюцца Буркіна-Фасо, Бенін, Габон, Гвінея, Гвінея-Бісау, Камерун, Каморы, Конга, Кот-Д'Івуар, Маўрытанія, Малі, Нігер, Сенегал, Тога, Чад, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Экватарыяльная Гвінея. На тэрыторыі дадзеных краін можа быць дадзеная толькі рэгіянальная ахова правоў на таварны знак, пры гэтым заяўка можа быць пададзеная ў Ведамства ARIPO (Харарэ, Зімбабвэ) або праз Ведамста адной з краін. Падрабязную інфармацыю пра дадзеную рэгіянальную сістэму можна знайсці тут: www.oapi.int.