Патэнт Рэспублікі Беларусь

Патэнтныя павераныя кампаніі “Лекспатэнт” аказваюць увесь комплекс паслуг, накіраваных на набыццё, рэалізацыю і абарону выключных правоў на вынаходствы і карысныя мадэлі.

У пералік работ па атрыманні патэнта Рэспублікі Беларусь на вынаходства/карысную мадэль, як правіла, уваходзяць:

  • выяўленне аховаздольнага аб’екта,
  • распрацоўка стратэгіі набыцця, рэалізацыі і абароны выключных правоў на дадзены аб’ект,
  • правядзенне патэнтнага пошуку, у тым ліку з мэтай выяўлення аналагаў і прататыпа мяркуемага вынаходства/карыснай мадэлі,
  • падрыхтоўка апісання і формулы вынаходства/карыснай мадэлі,
  • падрыхтоўка камплекта дакументаў заяўкі на выдачу патэнта на вынаходства/карысную мадэль і падача заяўкі ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці,

Дакументы і звесткі, неабходныя для падачы заяўкі на выдачу патэнта Рэспублікі Беларусь на вынаходства/карысную мадэль:

  • поўнае імя і адрас асоб(ы), на імя якіх(ой) запытваецца патэнт;
  • поўнае імя і адрас аўтара (сааўтараў) вынаходства/карыснай мадэлі;
  • апісанне і формула вынаходства/карыснай мадэлі;
  • чарцяжы і іншыя матэрыялы, калі яны неабходныя для разумення сутнасці вынаходства/карыснай мадэлі;
  • рэферат;
  • дакумент, які пацвярджае аплату патэнтнай пошліны;
  • даверанасць.
  • вядзенне справаводства па заяўцы да моманту атрымання патэнта,
  • адсочванне ўсіх прадугледжаных заканадаўствам тэрмінаў, якія адносяцца да справаводства па заяўцы на выдачу патэнтаў,
  • кантроль за тэрмінамі аплаты штогадовай пошліны за падтрыманне патэнта ў сіле,
  • кансультацыйнае суправаджэнне ад этапу выяўлення аховаздольнага рашэння і на працягу ўсяго тэрміну дзеяння патэнта. 

Таксама ў сферу нашых паслуг уваходзяць:

  • выпрацоўка і рэалізацыя стратэгіі атрымання аховы вынаходства/карыснай мадэлі ў розных краінах свету (замежнае патэнтаванне), уключаючы падбор замежных прадстаўнікоў;
  • правядзенне экспертызы на патэнтную чысціню;
  • падрыхтоўка дагавораў аб даванні права на выкарыстанне вынаходства/карыснай мадэлі (ліцэнзійны дагавор), аб уступцы патэнта (дагавор уступкі), іх рэгістрацыя ў патэнтным ведамстве Рэспублікі Беларусь;
  • прадстаўленне інтарэсаў даверніка ў Апеляцыйным савеце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці пры разглядзе скаргаў на рашэнні эксперызы, пярэчанняў супраць выдачы патэнта;
  • падрыхтоўка заключэнняў аб парушэнні патэнта;
  • дасудовае ўрэгуляванне спрэчак, звязаных з парушэннем патэнта;
  • прадстаўленне інтарэсаў даверніка ў судовай калегі па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, у тым ліку пры разглядзе скаргаў на рашэнні патэнтнага ведамства і ў спрэчках аб парушэнні выключных правоў патэнтаўладальніка;
  • прадстаўленне інтарэсаў даверніка ў адміністратыўным і крымінальным працэсе, звязаным з выкарыстаннем падахоўных аб’ектаў прамысловай уласнасці.