Заяўка РСТ

Для беларускіх заяўнікаў патэнтныя павераныя кампаніі “Лекспатэнт” аказваюць увесь комплекс паслуг па падрыхтоўцы, падачы і вядзенні справаводства па заяўцы РСТ.

У пералік работ па падрыхтоўцы і падачы заяўкі РСТ, як правіла, уваходзяць:

  • выяўленне аховаздольнага аб’екта,
  • распрацоўка стратэгіі набыцця, рэалізацыі і абароны выключных правоў на дадзены аб’ект,
  • правядзенне патэнтнага пошуку, у тым ліку з мэтай выяўленне аналагаў і прататыпа мяркуемага вынаходства,
  • падрыхтоўка апісання і формулы вынаходства,
  • падрыхтоўка камплекта дакументаў заяўкі РСТ і падача заяўкі РСТ у Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.

Дакументы і звесткі, неабходныя для афармлення і падачы заяўкі ў адпаведнасці з Дагаворам аб патэнтнай кааперацыі (PCT):

  • поўныя дадзеныя аб асобе (асобах), на імя якой (іх) запытваецца патэнт (найменне і адрас юрыдычнай асобы, поўнае імя, грамадзянства і адрас фізічнай асобы);
  • поўнае імя, грамадзянства і адрас аўтара (сааўтараў) вынаходства;
  • апісанне і формула вынаходства;
  • чарцяжы і іншыя матэрыялы, калі яны неабходныя для разумення сутнасці вынаходства;
  • рэферат;
  • дакумент, які пацвярджае аплату патэнтнай пошліны;
  • даверанасць.

У пералік работ па вядзенні справаводства па заяўцы РСТ на міжнароднай стадыі, як правіла, уваходзяць:

  • аналіз вынікаў міжнароднага патэнтнага пошуку і папярэдняга пісьмовага заключэння міжнароднага пошукавага органа аб аховаздольнасці заяўленага тэхнічнага рашэння,
  • ацэнка мэтазгоднасці пераводу заяўкі РСТ на нацыянальную стадыю, асабліва ў выпадках, калі са зместу справаздачы і заключэння вынікае выснова аб малаверагоднасці выдачы патэнтаў,
  • кансультаванне заяўніка на кожным этапе праходжання заяўкі на міжнароднай стадыі.

У пералік работ па вядзенні справаводства па заяўцы РСТ на нацыянальнай фазе ў замежных дзяржавах, як правіла, уваходзяць:

  • выбар прадстаўніка па заяўцы – патэнтнага паверанага краіны мяркуемага патэнтавання,
  • вядзенне перапіскі з прадстаўніком па заяўцы,
  • падрыхтоўка адказаў на запыты замежнага патэнтнага ведамства,
  • кантроль за датрыманнем працэсуальных тэрмінаў,
  • кансультаванне заяўніка на кожным этапе праходжання заяўкі.

Таксама ў сферу нашых паслуг уваходзяць:

  • выпрацоўка і рэалізацыя стратэгіі атрымання аховы вынаходства/карыснай мадэлі ў розных краінах свету, уключаючы падбор замежных прадстаўнікоў;
  • правядзенне экспертызы на патэнтную чысціню;
  • падрыхтоўка дагавораў аб даванні права на выкарыстанне вынаходства/карыснай мадэлі (ліцэнзійны дагавор), аб уступцы патэнта (дагавор уступкі), іх рэгістрацыя ў патэнтным ведамстве Рэспублікі Беларусь або Еўразійскім патэнтным ведамстве;
  • прадстаўленне інтарэсаў даверніка ў Апеляцыйным савеце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці пры разглядзе скаргаў на рашэнні экспертызы, пярэчанняў супраць выдачы патэнта;
  • падрыхтоўка заключэнняў аб парушэнні патэнта на вынаходства/карысную мадэль;
  • дасудовае ўрэгуляванне спрэчак, звязаных з парушэннем патэнта на вынаходства/карысную мадэль;
  • прадстаўленне інтарэсаў даверніка ў судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Cуда Рэспублікі Беларусь, у тым ліку пры разглядзе скаргаў на рашэнні патэнтнага ведамства і ў спрэчках аб парушэнні выключных правоў патэнтаўладальніка;
  • прадстаўленне інтарэсаў даверніка ў адміністратыўным і крымінальным працэсе, звязаным з выкарыстаннем падахоўных аб’ектаў прамысловай уласнасці.