Абарона нераскрытай інфармацыі (ноу-хау)

Кампанія "Лекспатэнт" аказвае комплекс паслуг, звязаных з аховай сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау), а таксама іх абаронай у выпадку незаконнага выкарыстання. У пералік нашых паслуг, як правіла, уваходзяць:

  • аналіз звестак, якія разглядаюцца ў якасці складнікаў камерцыйнай тайны;
  • аналіз аховаздольнасці і мэтазгоднасці патэнтавання рашэнняў, якія разглядаюцца ў якасці складнікаў камерцыйнай тайны;
  • вызначэнне пераліку звестак, якія складаюць камерцыйную тайну;
  • падрыхтоўка Палажэння аб камерцыйнай тайне;
  • падрыхтоўка Абавязальніцтва аб невыдаванні камерцыйнай тайны;
  • выпрацоўка іншых мер, накіраваных на забеспячэнне канфідэнцыйнасці звестак, якія падлягаюць ахове ў рэжыме камерцыйнай тайны;
  • падрыхтоўка дагавораў аб перадачы сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау) іншым асобам.