- Таварныя знакі
- Вынаходствы і карысныя мадэлі
- Еўразійскія патэнты
- Абарона нераскрытай інфармацыі (ноу-хау)
- Прамысловыя ўзоры
- Геаграфічныя ўказанні
- Даменныя імёны
- Стратэгiчны кансалтынг
- Дагаворы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці
- Мытныя меры
- Барацьба з кантрафактам
- Абарона ад нядобрасумленнай канкурэнцыi
- Аўдыт аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці
- Юрыдычныя заключэнні
- Сарты раслін
- Тапалогіі інтэгральных мікрасхем
Юрыдычныя заключэнні
Фарміраванню партфоліа аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, ажыццяўленню выключнага права ў ідэале павінен папярэднічаць аналіз сітуацыі, якая склалася на рынку. На падставе атрыманай ад кліента інфармацыі патэнтныя павераныя, юрысты кампаніі «Лекспатэнт» ацэньваюць перавагі і рызыкі абранай ім стратэгіі і рыхтуюць юрыдычныя заключэнні адносна шырокага спектру пытанняў. Сёння найбольш запатрабаванымі з’яўляюцца заключэнні адносна:
- аховаздольнасці абазначэння для мэт яго рэгістрацыі ў якасці таварнага знака;
- патэнтаздольнасці тэхнічнага рашэння для мэт яго патэнтавання;
- вынікаў праведзенага патэнтнага пошуку;
- падабенства абазначэнняў (таварных знакаў) для мэт выкарыстання ў спрэчках аб парушэнні правоў на таварныя знакі;
- адпаведнасці праекта дагавора, заключанага ў адносінах аб’екта права прамысловай уласнасці, патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь (дагаворы ўступкі выключнага права, ліцэнзійныя дагаворы, дагаворы франчайзiнгу, дагаворы залогу маёмасных правоў);
- спосабаў вырашэння канфліктных сітуацый;
- парушэння правоў на аб’екты права прамысловай уласнасці.