- Таварныя знакі
- Вынаходствы і карысныя мадэлі
- Еўразійскія патэнты
- Абарона нераскрытай інфармацыі (ноу-хау)
- Прамысловыя ўзоры
- Геаграфічныя ўказанні
- Даменныя імёны
- Стратэгiчны кансалтынг
- Дагаворы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці
- Мытныя меры
- Барацьба з кантрафактам
- Абарона ад нядобрасумленнай канкурэнцыi
- Аўдыт аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці
- Юрыдычныя заключэнні
- Сарты раслін
- Тапалогіі інтэгральных мікрасхем
Абарона ад нядобрасумленнай канкурэнцыi
У Рэспубліцы Беларусь забароненая нядобрасумленная канкурэнцыя – накіраваныя на набыццё пераваг (выгад) у прадпрымальніцкай дзейнасці дзеянні суб’екта гаспадарання або некалькіх суб’ектаў гаспадарання, якія супярэчаць Закону “Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі”, іншым заканадаўчым актам і актам антыманапольнага заканадаўства або патрабаванням добрасумленнасці і разумнасці і могуць прычыніць страты іншым канкурэнтам або могуць нанесці або нанеслі шкоду іх дзелавой рэпутацыі.
Асоба, якая пацярпела ад нядобрасумленнай канкурэнцыі, мае права патрабаваць ад нядобрасумленнага канкурэнта спынення супрацьпраўных дзеянняў і пакрыцця страт, прычыненых дадзенымі дзеяннямі. За нядобрасумленную канкурэнцыю таксама прадугледжаная адміністратыўная адказнасць (ар. 13.33 КоАП).
Патэнтныя павераныя і юрысты кампаніі “Лекспатэнт” аказваюць комплекс паслуг, накіраваных на барацьбу з нядобрасумленнай канкурэнцыяй:
- кансультаванне і выпрацоўка стратэгіі абароны супраць дзеянняў нядобрасумленнага канкурэнта;
- падрыхтоўка і падача ў антыманапольны орган або суд заяў аб выяўленні факта наяўнасці парушэння антыманапольнага заканадаўства ў частцы нядобрасумленнай канкурэнцыі;
Мы дапамагаем суб’ектам гаспадарання спыняць разнастайныя формы нядобрасумленнай канкурэнцыі, у тым ліку звязаныя з:
|
- прадстаўленне інтарэсаў даверніка перад антыманапольным органам, а таксама ў адміністратыўным і грамадзянскім працэсе.