Торунскія і аахенскія пернікі, генуэзскі бісквіт, венскія вафлі, хачапуры па-аджарску, рыжскі бальзам − кожны рэгіён імкнецца прыцягнуць да сябе ўвагу турыстаў у тым ліку і за кошт гастранамічных брэндаў. А што турысты могуць пакаштаваць і прывезці ў якасці пачастунку з Беларусі? Са Смаргоні − абваранкі.
Горад Смаргонь лічыцца радзімай абваранка. У XVII стагоддзі Радзівілы заснавалі ў мястэчку Смаргонь школу дрэсіроўкі мядзведзяў, якую жартам называлі “Смаргонскай акадэміяй”. Дрэсіроўшчыкі, выпускнікі школы, вазілі з сабой у якасці прысмакаў для мядзведзяў сухія ламанцы — абваранкі. Рэцэпт быў просты: замешвалі крутое цеста з мукі і вады, палачкі абварвалі ў кіпені і падсушвалі ў печы. Пазней, для зручнасці дрэсіроўшчыкаў, форма абваранак змяніліся: іх сталі закручваць у колцы і насіць на шыі на вяроўцы.
Неўзабаве і людзі рассмакавалі аваранкі − у цеста сталі дадаваць цукар, мёд, патаку, мак. На піку папулярнасці гэтага пачастунку яго вытворчасцю ў Смаргоні займалася больш за 30 прыватных арцеляў.
Абваранкі не ўнесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі, але яны могуць стаць рэгіянальным гастранамічным брэндам. А яшчэ − геаграфічным указаннем. Аб прававой ахове геаграфічных указанняў у Рэспубліцы Беларусь можна паглядзець тут: