- Таварныя знакі
- Вынаходствы і карысныя мадэлі
- Еўразійскія патэнты
- Абарона нераскрытай інфармацыі (ноу-хау)
- Прамысловыя ўзоры
- Геаграфічныя ўказанні
- Даменныя імёны
- Стратэгiчны кансалтынг
- Дагаворы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці
- Мытныя меры
- Барацьба з кантрафактам
- Абарона ад нядобрасумленнай канкурэнцыi
- Аўдыт аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці
- Юрыдычныя заключэнні
- Сарты раслін
- Тапалогіі інтэгральных мікрасхем
Еўразійскія патэнты
Прадстаўніцтва заяўнікаў перад Еўразійскім патэнтным ведамствам ажыццяўляюць атэставаныя еўразійскія патэнтныя павераныя.
Еўразійскія патэнтныя павераныя кампаніі “Лекспатэнт” аказваюць увесь комплекс паслуг, накіраваных на атрыманне еўразійскага патэнта, а таксама садзейнічаюць рэалізацыі і абароне дадзеных еўразійскім патэнтам выключных правоў на тэрыторыі краін-удзельніц Еўразійскай патэнтнай канвенцыі. У пералік работ па атрыманні еўразійскага патэнта на вынаходства, як правіла, уваходзяць:
- выяўленне аховаздольнага аб’екта,
- распрацоўка стратэгіі набывання, рэалізацыі і абароны выключных правоў на дадзены аб’ект,
- правядзенне патэнтнага пошуку, у тым ліку з мэтай выяўлення аналагаў і прататыпа мяркуемага вынаходства,
- падрыхтоўка апісання і формулы вынаходства,
- падрыхтоўка камплекта дакументаў заяўкі на выдачу патэнта на вынаходства і падача заяўкі ў Еўразійскае патэнтнае ведамства на папяровым носьбіце або ў электронным выглядзе,
Дакументы і звесткі, неабходныя для падачы заяўкі на выдачу еўразійскага патэнта:
|
- вядзенне з Еўразійскім патэнтным ведамствам справаводства па заяўцы да моманту атрымання патэнта,
- адсочванне ўсіх прадугледжаных заканадаўствам тэрмінаў, якія адносяцца да справаводства па заяўцы на выдачу патэнта,
- кантроль за тэрмінамі аплаты штогадовай пошліны за падтрыманне еўразійскага патэнта ў сіле,
- кансультацыйнае суправаджэнне заяўніка/праваўладальніка на працягу ўсяго тэрміну дзеяння патэнта, пачынаючы з выяўлення аховаздольнасці рашэння.
Таксама ў сферу нашых паслуг уваходзяць:
- выпрацоўка стратэгіі атрымання аховы вынаходства/карыснай мадэлі ў розных краінах свету (замежнае патэнтаванне), уключаючы падбор замежных прадстаўнікоў;
- правядзенне экспертызы на патэнтную чысціню;
- падрыхтоўка дагавораў аб даванні права на выкарыстанне вынаходства/карыснай мадэлі (ліцэнзійны дагавор), аб уступцы патэнта (дагавор уступкі), іх рэгістрацыя ў Еўразійскім патэнтным ведамстве або ў Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь;
- прадстаўленне інтарэсаў даверніка ў Апеляцыйным савеце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці пры разглядзе скаргаў на рашэнні экспертызы, пярэчанняў супраць выдачы патэнта, у тым ліку пярэчанняў супраць выдачы еўразійскіх патэнтаў;
- падрыхтоўка заключэнняў аб парушэнні патэнта на вынаходства;
- дасудовае ўрэгуляванне спрэчак, звязаных з парушэннем патэнта на вынаходства;
- прадстаўленне інтарэсаў даверніка ў судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, у тым ліку пры разглядзе скаргаў на рашэнні Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці і ў спрэчках аб парушэнні выключных правоў патэнтаўладальніка;
- прадстаўленне інтарэсаў даверніка ў адміністратыўным і крымінальным працэсе, звязаным з выкарыстаннем падахоўных аб’ектаў прамысловай уласнасці.