Замежнае патэнтаванне: атрыманне патэнта на вынаходства і карысную мадэль за мяжой

У цяперашні час у асобы, якая жадае атрымаць патэнт на вынаходства ў замежных дзяржавах, ёсць некалькі варыянтаў атрымання аховы:

  • падача асобнай заяўкі ў нацыянальнае патэнтнае ведамства краіны, на тэрыторыі якой запытваецца ахова (неабходна прыцягненне замежных патэнтных павераных);
  • падача заяўкі ў адпаведнасці з Дагаворам аб патэнтнай кааперацыі (заяўка РСТ), (неабходна далейшае прыцягненне замежных патэнтных павераных);
  • падача заяўкі на выдачу рэгіянальнага патэнта, напрыклад, еўрапейскага патэнта, патэнта ARIPO, патэнта OAPI (неабходна прыцягненне замежных патэнтных павераных), еўразійскага патэнта.

Патэнтныя павераныя кампаніі ЛЕКСПАТЭНТ з улікам канкрэтных мэт і тэрыторыі патэнтавання прапануюць аптымальную схему атрымання правоў на вынаходства, а шчыльнае супрацоўніцтва з вядучымі патэнтнымі паверанымі розных краін, у тым ліку Расіі, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Кітая, Японіі, краін Афрыкі і многіх іншых, дапаможа найбольш кваліфікавана прадставіць інтарэсы заяўніка за мяжой.

Заўвага: У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь да падачы першай заяўкі на вынаходства ў замежнае патэнтнае ведамства заяўнік абавязаны падаць такую заяўку ў Рэспубліцы Беларусь. Заяўкі на атрыманне патэнта на вынаходства, якія падаюцца ў адпаведнасці з Дагаворам аб патэнтнай кааперацыі і Еўразійскай патэнтнай канвенцыяй, падаюцца непасрэдна ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь.

ARIPO – Афрыканская рэгіянальная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (African Regional Intellectual Property Organisation), якая аб’ядноўвае, у асноўным, краіны англамоўнай Афрыкі. Членамі ARIPO з’яўляюцца 22 краіны: Батсвана, Гамбія, Гана, Замбія, Зімбабвэ, Кабо-Вердэ, Кенія, Лесота, Ліберыя, Маўрыкій, Малаві, Мазамбік, Намібія, Руанда, Сан-Тамэ і Прынсіпі, Сейшэльскія Астравы, Самалі, Судан, Сьера-Леонэ, Танзанія, Уганда, Эсваціні. Падрабязную інфармацыя пра дадзеную рэгіянальную сістэму можна знайсці тут: www.aripo.org.

OAPI – Афрыканская рэгіянальная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (Organisation Africaine de la Propriete Intellectuelle), якая аб’ядноўвае краіны франкамоўнай Афрыкі. Членамі OAPI з’яўляюцца Буркіна-Фасо, Бенін, Габон, Гвінея, Гвінея-Бісау, Камерун, Каморы, Конга, Кот-Д'Івуар, Маўрытанія, Малі, Нігер, Сенегал, Тога, Чад, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Экватарыяльная Гвінея. На тэрыторыі дадзеных краін можа быць дадзеная толькі рэгіянальная ахова правоў на вынаходства, пры гэтым заяўка можа быць пададзеная ў Ведамства ARIPO (Харарэ, Зімбабвэ) або праз Ведамста адной з краін. Падрабязную інфармацыю пра дадзеную рэгіянальную сістэму можна знайсці тут: www.oapi.int.