Еўразійскі патэнт

Прадстаўніцтва заяўнікаў перад Еўразійскім патэнтным ведамствам ажыццяўляюць атэставаныя еўразійскія патэнтныя павераныя.

Еўразійскія патэнтныя павераныя кампаніі “Лекспатэнт” аказваюць увесь комплекс паслуг, накіраваных на атрыманне еўразійскага патэнта, а таксама садзейнічаюць рэалізацыі і абароне дадзеных еўразійскім патэнтам выключных правоў на тэрыторыі краін-удзельніц Еўразійскай патэнтнай канвенцыі. У пералік работ па атрыманні еўразійскага патэнта на вынаходства, як правіла, уваходзяць:

  • выяўленне аховаздольнага аб’екта,
  • распрацоўка стратэгіі набывання, рэалізацыі і абароны выключных правоў на дадзены аб’ект,
  • правядзенне патэнтнага пошуку, у тым ліку з мэтай выяўлення аналагаў і прататыпа мяркуемага вынаходства,
  • падрыхтоўка апісання і формулы вынаходства,
  • падрыхтоўка камплекта дакументаў заяўкі на выдачу патэнта на вынаходства і падача заяўкі ў Еўразійскае патэнтнае ведамства на папяровым носьбіце або ў электронным выглядзе, 

Дакументы і звесткі, неабходныя для падачы заяўкі на выдачу еўразійскага патэнта:

  • найменне і адрас асобы (асоб), на імя якой(якіх) запытваецца патэнт;
  • поўнае імя і адрас аўтара (сааўтараў) вынаходства;
  • апісанне і формула вынаходства;
  • чарцяжы і іншыя матэрыялы, калі яны неабходныя для разумення сутнасці вынаходства;
  • рэферат;
  • дакумент аб аплаце адзінай працэдурнай пошліны;
  • даверанасць.
  • вядзенне з Еўразійскім патэнтным ведамствам справаводства па заяўцы да моманту атрымання патэнта,
  • адсочванне ўсіх прадугледжаных заканадаўствам тэрмінаў, якія адносяцца да справаводства па заяўцы на выдачу патэнта,
  • кантроль за тэрмінамі аплаты штогадовай пошліны за падтрыманне еўразійскага патэнта ў сіле,
  • кансультацыйнае суправаджэнне заяўніка/праваўладальніка на працягу ўсяго тэрміну дзеяння патэнта, пачынаючы з выяўлення аховаздольнасці рашэння.

Таксама ў сферу нашых паслуг уваходзяць:

  • выпрацоўка стратэгіі атрымання аховы вынаходства/карыснай мадэлі ў розных краінах свету (замежнае патэнтаванне), уключаючы падбор замежных прадстаўнікоў;
  • правядзенне экспертызы на патэнтную чысціню;
  • падрыхтоўка дагавораў аб даванні права на выкарыстанне вынаходства/карыснай мадэлі (ліцэнзійны дагавор), аб уступцы патэнта (дагавор уступкі), іх рэгістрацыя ў Еўразійскім патэнтным ведамстве або ў Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь;
  • прадстаўленне інтарэсаў даверніка ў Апеляцыйным савеце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці пры разглядзе скаргаў на рашэнні экспертызы, пярэчанняў супраць выдачы патэнта, у тым ліку пярэчанняў супраць выдачы еўразійскіх патэнтаў;
  • падрыхтоўка заключэнняў аб парушэнні патэнта на вынаходства;
  • дасудовае ўрэгуляванне спрэчак, звязаных з парушэннем патэнта на вынаходства;
  • прадстаўленне інтарэсаў даверніка ў судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, у тым ліку пры разглядзе скаргаў на рашэнні Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці і ў спрэчках аб парушэнні выключных правоў патэнтаўладальніка;
  • прадстаўленне інтарэсаў даверніка ў адміністратыўным і крымінальным працэсе, звязаным з выкарыстаннем падахоўных аб’ектаў прамысловай уласнасці.