- Таварныя знакі
- Вынаходствы і карысныя мадэлі
- Еўразійскія патэнты
- Абарона нераскрытай інфармацыі (ноу-хау)
- Прамысловыя ўзоры
- Геаграфічныя ўказанні
- Даменныя імёны
- Стратэгiчны кансалтынг
- Дагаворы ў сферы інтэлектуальнай уласнасці
- Мытныя меры
- Барацьба з кантрафактам
- Абарона ад нядобрасумленнай канкурэнцыi
- Аўдыт аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці
- Юрыдычныя заключэнні
- Сарты раслін
- Тапалогіі інтэгральных мікрасхем
Рэгістрацыя ў Рэспубліцы Беларусь
Патэнтныя павераныя кампаніі “Лекспатэнт” аказваюць увесь комплекс паслуг, накіраваных на набыццё, рэалізацыю і абарону выключных правоў на таварны знак.
У пералік работ па рэгістрацыі таварнага знака Рэспублікі Беларусь, як правіла, уваходзяць:
- распрацоўка стратэгіі набыцця, рэалізацыі і абароны выключных правоў на таварны знак,
- правядзенне пошуку на тоеснасць і падабенства заяўляемага абазначэння з зарэгістраванымі і заяўленымі таварнымі знакамі з мэтай вызначэння магчымасці рэгістрацыі таварнага знака заяўніка, у тым ліку на стадыі яго распрацоўкі,
- аналіз аховаздольнасці заяўляемага абазначэння,
- падрыхтоўка пераліку тавараў і паслуг, у адносінах якіх запытваецца ахова таварнага знака,
- падрыхтоўка камплекта дакументаў заяўкі на рэгістрацыю таварнага знака і падача заяўкі ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці,
Дакументы і звесткі, неабходныя для падачы заяўкі на таварны знак:
|
- вядзенне справаводства па заяўцы да атрымання пасведчання,
- адсочванне ўсіх прадугледжаных заканадаўствам тэрмінаў, якія адносяцца да справаводства па заяўцы на рэгістрацыю таварнага знака,
- кансультацыйнае суправаджэнне на працягу ўсяго тэрміну дзеяння таварнага знака,
- прадаўжэнне тэрміну дзеяння рэгістрацыі таварнага знака.
Таксама ў сферу нашых паслуг уваходзяць:
- выпрацоўка і рэалізацыя стратэгіі прававой аховы таварнага знака ў іншых краінах свету (замежная рэгістрацыя), уключаючы падбор замежных прадстаўнікоў (калі неабходна);
- падрыхтоўка дагавораў аб даванні права на выкарыстанне таварнага знака (ліцэнзійны дагавор), аб уступцы таварнага знака (дагавор уступкі), дагавора франчайзінгу, іх рэгістрацыя ў патэнтным ведамстве Рэспублікі Беларусь;
- прадстаўленне інтарэсаў даверніка ў Апеляцыйным савеце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці пры разглядзе скаргаў на рашэнні экспертызы, пярэчанняў супраць рэгістрацыі таварнага знака, заяў аб прызнанні таварнага знака агульнавядомым;
- падрыхтоўка заключэнняў аб парушэнні таварнага знака;
- дасудовае ўрэгуляванне спрэчак, звязаных з парушэннем таварнага знака;
- прадстаўленне інтарэсаў даверніка ў судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, у тым ліку пры разглядзе скаргаў на рашэнні патэнтнага ведамства і ў спрэчках аб парушэнні выключных правоў праваўладальніка;
- прадстаўленне інтарэсаў даверніка ў антыманапольным органе (пры разглядзе спраў аб нядобрасумленнай канкурэнцыі), у Дзяржаўным мытным камітэце (пры ўключэнні таварных знакаў у мытны рэестр);
- прадстаўленне інтарэсаў даверніка ў адміністратыўным і крымінальным працэсе, звязаным з выкарыстаннем таварных знакаў.