Рэгістрацыя таварнага знака ў замежных дзяржавах

У цяперашні час у асобы, якая жадае зарэгістраваць таварны знак у замежных дзяржавах, ёсць некалькі варыянтаў атрымання аховы:

  • нацыянальная рэгістрацыя праз падачу асобнай заяўкі ў нацыянальнае патэнтнае ведамства краіны, на тэрыторыі якой запытваецца ахова (неабходна прыцягненне замежных патэнтных павераных);
  • рэгіянальная рэгістрацыя – напрыклад, таварны знак Еўрапейскага саюза, таварны знак ARIPO, таварны знак OAPI (неабходна прыцягненне замежных патэнтных павераных);
  • міжнародная рэгістрацыя ў адпаведнасці з Мадрыдскай сістэмай міжнароднай рэгістрацыі знакаў (у пэўных выпадках неабходна прыцягненне замежных патэнтных павераных).

Патэнтныя павераныя кампаніі ЛЕКСПАТЭНТ з улікам канкрэтных мэт і тэрыторыі рэгістрацыі прапануюць аптымальную схему атрымання правоў на таварны знак, а шчыльнае супрацоўніцтва з вядучымі патэнтнымі паверанымі розных краін, у тым ліку Расіі, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Кітая, Японіі, краін Афрыкі і многіх іншых, дапаможа найбольш кваліфікавана прадставіць інтарэсы заяўніка за мяжой.

ARIPO – Афрыканская рэгіянальная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (African Regional Intellectual Property Organisation), якая аб’ядноўвае, у асноўным, краіны англамоўнай Афрыкі. Членамі ARIPO з’яўляюцца 22 краіны: Батсвана, Гамбія, Гана, Замбія, Зімбабвэ, Кабо-Вердэ, Кенія, Лесота, Ліберыя, Маўрыкій, Малаві, Мазамбік, Намібія, Руанда, Сан-Тамэ і Прынсіпі, Сейшэльскія Астравы, Самалі, Судан, Сьера-Леонэ, Танзанія, Уганда, Эсваціні. Падрабязную інфармацыя пра дадзеную рэгіянальную сістэму можна знайсці тут: www.aripo.org.

OAPI – Афрыканская рэгіянальная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (Organisation Africaine de la Propriete Intellectuelle), якая аб’ядноўвае краіны франкамоўнай Афрыкі. Членамі OAPI з’яўляюцца Буркіна-Фасо, Бенін, Габон, Гвінея, Гвінея-Бісау, Камерун, Каморы, Конга, Кот-Д'Івуар, Маўрытанія, Малі, Нігер, Сенегал, Тога, Чад, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Экватарыяльная Гвінея. На тэрыторыі дадзеных краін можа быць дадзеная толькі рэгіянальная ахова правоў на таварны знак, пры гэтым заяўка можа быць пададзеная ў Ведамства ARIPO (Харарэ, Зімбабвэ) або праз Ведамста адной з краін. Падрабязную інфармацыю пра дадзеную рэгіянальную сістэму можна знайсці тут: www.oapi.int.