Рэспубліка Беларусь шырока вядомая як краіна таленавітых і працавітых людзей c вялікім патэнцыялам у сферы інтэлектуальнай працы і навуковых распрацовак.
Беларуская адукацыя ў галіне тэхнічных навук высока цэніцца ў свеце. Беларускія вучоныя заўсёды жаданыя госці на міжнародных канферэнцыях і ў даследчых інстытутах. Лік вынаходак і навуковых адкрыццяў, зробленых у Беларусі, штогод расце.
Як усё пачыналася?
Першым беларускім вынаходнiкам, атрымаўшым 10 снежня 1830 года афіцыйны патэнт Расійскай імперыі тэрмінам на 10 гадоў, быў пінскі прадпрымальнік Аляксандр Ізідар Скірмунт.
Ўласная нацыянальная сістэма аховы аб'ектаў прамысловай уласнасці была створана ў Рэспубліцы Беларусь паўтара стагоддзя праз - у 1992 годзе.
12 жніўня 1995 года Беларусь стала ўдзельнікам Еўразійскай патэнтнай канвенцыі і пачала актыўна развіваць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне інтэлектуальнай уласнасці і патэнтнага права.
Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі сёння
Заканадаўства Рэспублікі Беларусь да аб'ектаў правоў прамысловай уласнасці адносіць:
Функцыі патэнтнага органа ў Рэспубліцы Беларусь з 1992 года былі ўскладзеныя на Дзяржаўнае патэнтнае ведамства пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, якое ў 1997 годзе было ператворана ў Дзяржаўны патэнтны камітэт Рэспублікі Беларусь, а з 2001 года у Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.
Спрэчкі, якія вынікаюць з прымянення заканадаўства, якое рэгулюе маёмасныя і асабістыя немаёмасныя адносіны, якія ўзнікаюць у сувязі са стварэннем, прававой аховай і выкарыстаннем аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці разглядаюцца судовай калегіяй па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.